Кнышы з начынкай ад Тышкевічаўскіх калдуноў
Часам, калі мы робім калдуны, дык трохі не разлічваем норму начынкі, ў
параўнанні з цестам, і начынка застаецца лішняя.
Тады мы, напрыклад, ужываем начынку ў іншым мучным вырабе. Як у гэтых
кнышах. Кнышы - гэта славутыя некалі беларускія піражкі, пра якія
можна прачытаць у нарысе гаспадара сядзібы Алеся Белага, вядомага
таксама пад псеўданімам Кухмістр Верашчака: